Беларуская Служба

Еўрасаюз зменшыць спажыванне газу на 15%

26.07.2022 15:40
Пра гэта дамовіліся міністры энергетыкі краін-чальцоў ЕЗ на фоне расійскага газавага шантажу, гаворыцца ў прэс-рэлізе Савета ЕС.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA.

Краіны-члены ЕС з 1 жніўня 2022 года па 31 сакавіка 2023 года знізяць попыт на газ на 15%.

Еўракамісар па энергетыцы лічыць, што сённяшняй эканоміі газу дастаткова для сярэднестатыстычнай зімы, калі Расія цалкам перакрые пастаўкі блакітнага паліва. Пра гэта Кадры Сімсан распавёў пасля пасяджэння ЕС у Бруселі, дзе быў узгоднены план дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Насуперак чаканням Еўракамісіі, абавязковага скарачэння спажывання газу для ўсіх краін не будзе, бо ёсць шмат выключэнняў. «Нашы першапачатковыя разлікі паказваюць, што нават калі ўсе выключэнні будуць выкананы, мы дасягнём скарачэнняў, якія дазволяць нам бяспечна перажыць звычайную зіму», — сказаў еўракамісар.

«Прыняцце прапановы аб скарачэнні газу ў рэкордна кароткія тэрміны, несумненна, умацавала нашу сумесную энергетычную бяспеку. Эканомія газу зараз палепшыць нашу гатоўнасць да зімы, якая будзе нашмат таннейшай і прасцейшай для грамадзян і прамысловасці ЕС», — сказаў міністр прамысловасці і гандлю Чэхіі Ёзэф Сікела.

Польшча ўваходзіць у лік краін, на якія не будзе распаўсюджвацца абавязковае скарачэнне спажывання газу ў выпадку надзвычайнай сітуацыі падчас суровай зімы. Гэта таму, што будуць улічвацца склады, напоўненыя газам звыш мінімуму ЕС. Нагадаем, сёлета яна павінна быць не менш за 80 працэнтаў, а польскія склады запоўненыя на 100 працэнтаў. 

ПР/юл